РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё мне сонца правадыр...
Маё мне сонца правадыр,
Мне сьцежкі знача безупынна,
За ім ляцеў бы на Памір
I на Эльбрус, і на Хібіны.
 
За ім, ня знаючы нуды,
Каналам плыў бы Беламорскім,
Ляцеў бы вызнаць гарады –
Магнітагорскі й Краматорскі.
 
За ім ляцеў бы я ў прастор,
Туды – у высь, у стратасфэру,
Пабыць гасьцём у ясных зор,
Жыцьцё планетнае праверыць.
 
За ім – за сонейкам мой шлях,
Куды яно з сваёю ласкай,
Ляцець, плысьці, як той жар-птах,
На полюсах рабіць папаску.
 
Зямлю і неба ўдоўж і ўшыр
Так кожнай зьведаваць хвілінай...
Маё мне сонца правадыр,
Мне сьцежкі знача безупынна.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.