Трагедыі не знікнуць пры Камуне, Хоць знікнуць голад, і прыгнёт, і жах: Захоча Ен дабрацца да Негітуна, Яна – сады вырошчваць у ільдах. I рыне ў космас карабель імклівы Да новых зор, да новай стараны, I пройдзе месяц для Яго жахлівы, А для Яе – дзесяткі год зямных. I лямант радыё з канца сусвету Не даляціць праз папялісты змрок: «Каханне, адгукніся, дзе ты, дзе ты? У якіх краях гучыць твой лёгкі крок?» Ен руль трымае, пальцы пабялелі. У вачах ад рэзкіх слёз стаіць туман. Планеты ледзяныя, гіасівелыя. Жьгцця ні кроплі. Аміяк. Метан. Далей. Далей. Сусвет бязмежны зведаць. Шукаць разумнае, шукаць людзей, У туманнасці далёкай Андрамеды 6в 3 пачварамі змагацца цэлы дзень I прыляцець з далёкіх зорных светаў Да прыліўных дажджоў, да поўных рэк, Да самай лепшай, да сваёй планеты, Дзе так чакае родны чалавек. Сустрэць Яе ў пачатку цёплым мая I ўбачыць, што прыйшла Яе пара, Што любая амаль зусім сівая, Па ўзросту, як старэйшая сястра. Пачуць ад любай у тузе і жалю, Ў згрызотах, і каханні, і журбе: – Я гэту яблыню тады саджала, I дачакалася яна цябе. Пятнаццаць год у зараве Стажараў Яна пладамі біла па зямлі... Глядзі, алеяй падыходзіць пара. I хлопец – наш. I мы вось так маглі Глытаць салёны вецер акіяна, Ў шумлівых пушчах раскладаць касцёр, Ў садах малочных сустракаць світанак Ўсе дваццаць год, што ты ляцеў да зор. I ўсё ж мне добра, што тугу і старасць Пакінула сабе, як лепшы дар. Я ганарылася табою ў марах, Адважны мой, каханы мой Ікар... N I, можа, шчасце менавіта ў гэтым, Каб любаму аддаць усе гады, Каб адкрываць нязнаныя планеты, Сівець, чакаць, кахаць, расціць сады, Не быць ніколі вербным херувімам, I для адвечнай мары дарагой Ў касмічным пыле, у агні і дыме Спаліць жыццё над цёплаю зямлёй.
|
|