Трактар, мілы трактар, «Сталінец» мой слаўны, Пахавалі гора Мы з табой нядаўна. Пахавалі гора, Гора ды няволю, Як пайшлі з табою Па шырокім полю. Сонца нам сьмяецца, Нібы строіць жарты, Месячык сьвятляны Служыць нам за варту. А вецер гуляе, Абівае росы, Косы расплятае, Мае русы косы. Трактар, мілы трактар, «Сталінец» мой слаўны, Пахавалі гора Мы з табой нядаўна. Мы ідзём з табою Ў новы сьвет і людзі, Новы шлях цярэбяць Твае, мае грудзі. Зложым з табой казкі, Песьні з табой зложым, Радасьці і шчасьця Краіне прымножым. З табою аб'едзем Навакола сьвета, Людзі нас сустрэнуць Зь вясёлым прыветам. Песьняй прывітаюць Каля кожнай хаты, Кветкамі абсыпяць Нас з табой дзяўчаты. Трактар, мілы трактар, «Сталінец» мой слаўны, Пахавалі гора Мы з табой нядаўна. Я цябе пакіну На вольную волю, – Даляцець да сонца Мяне кліча доля. Паляту я, трактар, «Сталінец» мой слаўны, Дзе воблакі ходзяць, Плаваюць дзе плаўна. Даляту да зорак, Вольная дзяўчына, Стуль табе, мой мілы, Адну зорку скіну. I пашлю ад сонца Табе прывітаньне Аб маім вялікім Да цябе каханьні. Трактар, мілы трактар, «Сталінец» мой слаўны, Пахавалі гора Мы з табой нядаўна. З табою паедзе Стаханавец новы, Гэткі ўдалы, стройны, Стройны, сьветлабровы. Зь ім ты будзеш скарбы Здабываць зь зямелькі, А ён будзе рады, Як той рыцар нейкі. Аба мне ён будзе Думкі думаць міла, Што з табой сядзела, Сны дзявочы сьніла. Трактар, мілы трактар, «Сталінец» мой слаўны, Пахавалі гора Мы з табой нядаўна.
1936
|
|