РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пімен Панчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ураджайнае
За гарой высокай вецер ходзіць, сьвішча,
Узьвілася песьня за гарой высокай...
У зялёным садзе чырванеюць вішні,
Каласы набраклі бурштыновым сокам.
 
I шуміць ласкава ў жоўтых хвалях поле —
Вынік веснавое працы бальшавіцкай.
Буйнае насеньне сеялі супольна
Ўдарнікі калгаса, хлопцы й маладзіцы.
 
Не казалі — цяжка, з радаснай надзеяй
Засявалі поле дбайнаю рукою.
I зямля, як маці, шчодра нас надзеліць —
Глянь — калосьсе долу хіліцца цяжкое!
 
I дзявочы голас звоніць над лясамі:
«Будзем зь белым хлебам зімку зімаваці...
Хутка наша поле ўсьцелецца снапамі.
Паплыве у гумны хлебнае багацьце.
 
Будуць у калгасе слаўныя дажынкі,
Будуць чутны песьні за гарой высокай».
...Зьніклі ў хвалях жыта вузкія сьцяжынкі,
Каласы набраклі бурштыновым сокам.
 
1934
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.