 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Беларусь ты мая‚ Беларусь‚ Няугасная зорка Вэнэра‚ Я агнём тваім вечным гару‚ У тваё уваскрошаньне веру. У крывава-чырвоным вянку Не шчарнелі пялёсткі шыпшыны... Бачу: госьці на Нёман-раку Прыляцелі з далёкай краіны... Вырай‚ доўга чаканы‚ расьце. Груганьнё закрычала над лугам. А у тых белакрылых гасьцей На грудзёх залатыя кальчугі. Беларусь ты мая‚ Беларусь‚ Няўгасная зорка Вэнэра‚ Я агнём тваім вечным гару‚ У тваё уваскрошаньне веру.
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|