 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мару‚ спадзяюся - прыйдзе хтосьці З цяплынёй і сьвятасьцю ў паглядзе; Скажа: «З Новым Годам!» Любым госьцем За мой стол уквечаны прысядзе‚ Як калісь далёка там‚ далёка‚ На Радзіме любай‚ сінявокай‚ Мне падорыць цёплы пацалунак‚ З навагодніх лепшы падарунак. Маўкліня‚ і сьвечка ледзь іскрыцца. Я сяджу‚ як высьмеяны рыцар... Сэрца разрываецца ад болі. За вакном халоднае сьвітаньне. Ня збыліся мары‚ спадзяваньні І ня збыцца‚ мабыць‚ ім ніколі.
1947
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|