 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ні кала‚ ні двара і ні хаты‚ А наўкола ветры сьвішчуць. Роніць восень ліству‚ як дукаты‚ На руіны‚ папялішчы. Патускнеламу сонцу бязьмежжа‚ А пад сэрцам смокча спрага. Дзесь сягоньня заб'юць‚ ці зарэжуць‚ Дзесь віно бушуе‚ брага... Прыпаду да граніту ніцам - Стогне камень‚ енчыць камень: - Хто ты духам‚ жабрак‚ або рыцар? - Не валодаеш рукамі? Падпарадкую розуму сэрца‚ Не заўсёды давяраю... Нада мной хай нядоля сьмяецца - Я пакутую для Краю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|