 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сіні вечар. Белы сьнег. Скрып варот. Дзявочы сьмех. Вецер‚ спрытны‚ жартаўнік‚ Кужаль выхапіў і зьнік. Хтось згубіў верацяно. Жарты ўспыхваюць ізноў. Месяц чысты‚ малады Абапёрся на сады‚ Падглядае із-за хат. Дзед надзеў сівы халат‚ Выйшаў сенцы адчыніць‚ А наўкол агні‚ агні... Месяц глянуў за парог‚ Залаты сыпнуў гарох. З хусткаў зоры-матылькі Разьлятаюцца ў куткі. На камінку смалякі Палыхаюць. Дзяцюкі Пазіраюць з-за стала‚ Ці каханая прыйшла... Нібы пчолы у вульлі‚ Дзеўкі‚ хлопцы загулі. Закружыўся калаўрот. Не змаўкае карагод. Песьня родзіцца сама: - Ой‚ ты‚ зімушка-зіма... Поўнач певень пракрычыць‚ Час вячоркам на спачын‚ Ды ня моўкнуць песьні‚ сьмех. Сіні вечар. Белы сьнег...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|