 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зоры ў небе‚ як срэбныя росы. Месяц-гузік на шэрым шынэлі. Фасфарычныя бзыкаюць восы... Добра тым‚ хто на цёплай пасьцелі. Мне падушкай - сталёвая каска. Збоку туліцца «жонка» із Тулы... У вакопе студзёна і гразка... Добра тым‚ што навекі паснулі. Із-за лесу разьведчык чырвоны‚ Здэцца ўлез бы ў зямлю з галавою. Лес надзеў залатыя пагоны... Уставайце‚ галодныя воі!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|