 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Байдаркі і яхты... Бурхлівыя хвалі. Вятры заблудзіліся ў ветразях белых. І шчоглы хрыбты да вады пазгіналі. Дарогу у мора бясьпечным і сьмелым! Дарогу у мора‚ у штормы‚ у буры! Няўтоймныя сэрцы жывуць небясьпекай. Сівы акіян бровы шэрыя хмурыць‚ У сударгі кінула рэчкі і рэкі. У бухты даўно караблі паўцякалі: На моры у штормы ня знойдзеш ратунку. А човен плыве па разьюшаных хвалях‚ У чорную даль углядаецца юнга...
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|