 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пачарнела золата. Да плоту Гоніць вецер. І маўчыць нівошта. Пасылае ціхую дрымоту Дрэвам неба зьледзянелай поштай. Прачыталі‚ дрогнулі ахвяры І ўздыхнулі - прысуд ня суровы: Як мячы скрыжуюцца на хмарах‚ Зноў лісты зь лістамі загавораць. Пацячэ з карэньня да вяршалін Сок салодкі‚ пахкая жывіца. Хай мяне-б карэньні адшукалі Пад зямлёй - хоць лістам зеляніцца.
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|