 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня сумуй‚ сястра далёкая‚ Не адна ты - сумую і я. Ноч ня вечна. Яна‚ сінявокая‚ На усход адплыве спатая. Зоры ў небе дрыжаць ня з холаду‚ Каб‚ упаўшы ў расу‚ адзьвінець. І сваю няшчасную моладасьць Хтось убачыць сягоньня у сьне. Дрогне сэрца. Успомніць прабуджаны‚ Што была і кахала... Няма. Адчуняе месяц прастуджаны‚ І зялёны зноў вернецца май. Дык ня трэба. Глядзі‚ як пацеры Шэпчуць зоры у сінім вакне. Памаліся Прасьвятой Багародзіцы За сябе‚ за яго‚ за мяне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|