Ператвары ў мае сьлёзы гэтую сьмерць
я буду біцца з жыцьцём я буду гарэць
танклявая сьвечка ў руках паўночных вятроў
крываўлю вусны свае, фарбуецца кроў
у колер бясхмарных нябёс, і скрыўлены жах
бяжыць па вясновай траве як па вострых нажах
калі ты дазволіш вятрам у душы аслабець
ён прыйдзе каб больш не пакінуць ніколі цябе