РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вадзянік
У старадаўніх павер'ях беларусаў і інш. народаў - уладар вадаёмаў, жывых істот у іх. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека, укрытага водарасцямі і цінай, з зялёнай барадой, доўгімі валасамі на калінападобнай галаве, расплывістым тварам. Лічылі, што В. жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў ("вірнік"), на дне азёр, крыніц, глыбокіх калодзежаў ("ціхоня"). Яму прыпісвалі рух, памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, млыноў, гібель людзей і жывёл у вадзе (увасабленне воднай стыхіі, яе небяспекі). У першыя замаразкі млынары часам ахвяроўвалі яму мяса, а ў некаторых месцах (на Пн Міншчыны) рыбакі звярталіся да яго з просьбай паспрыяць лоўлі. Вобраз В. страціў рэлігійнае значэнне ў 2 - й палове 19 - пач. 20 ст і захаваўся ў фальклоры (марскі цар у стараж. - рускіх былінах і чарадзейных казках беларусаў і інш. народаў).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.