РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Валыняне
 
(Валынцы)
Старажытная назва насельнiцтва Валынi; зямляцкi этнiкон. У пiсьмовых крынiцах упершыню упамiнаецца ў «Аповесцi мiнулых гадоў». Этымалогiя назвы звязана з раней iснаваўшым племянным цэнтрам Валынню цi гiст.-геагр. паняццем Валынь. У 8-9 ст. В.- саюз усх.-слав. плямёнаў, генезiс якiх узыходзiць да стараж.-слав. племенi дулебаў; тэрыторыя рассялення - ад вярхоўяў Случы, Буга i Днястра да Берасцейскай зямлi i правабярэжжа Прыпяцi. У 10-12 ст. на землях В. iснавала Уладзiмiра-Валынскае княства, у 1199 утворана Галiцка-Валынскае княства, якое мела ўплыў на Берасцейскую i Турава-Пiнскую зсмлi. Пасля 134О-х г. Валынь уключана ў склад Вял. кн. Лiтоўскага на правах асобнай зямлi. У перыяд развiтога i позняга феадалiзму В. кансалiдавалiся з iнш. тэрытарыяльнымi групамі Украіны ў адзiную Укр. народнасць, але захоўвалi спецыфiчную назву. Працягламу захаванню назвы В. садзейнiчалi стабiльнае iснаванне тапонiма Валынь у якасцi афiцыйнай назвы зямлi (Валынскае ваяводства, Валынскае намеснiцтва, Валынская губ., Уладзiмiра-Валынская вобл.). У 1921-39 В. былi адарваны ад асноўнага этнiчнага мaciву ўкр. народа i знаходзiлiся ў складзе буржуазнай Польшчы. Уз’яднанне i этнiчная кансалiдацыя В. з родным iм народам Усх. Укpaiны абумовiла распаўсюджванне ў ix асяроддзi назвы украiнцы - асноўнага этнонiма укр. сав. сацыялiстычнай нацыi. Старадаўнiя гіст. кантакты, этнагенетычная роднасць i мiжэтнiчнае узаемадзеянне В. з насельнiцтвам Белаpyci садзейнiчалi ўзнiкненню ў шырокай вобласцi памежжа аднолькавых ці падобных элементаў матэрыяльнай i духоўнай культуры, дыялектаў моў i iнш.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.