|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ёўня
|
Старадаўняя гаспадарчая пабудова для прасушкі збожжавых культур, канапель і льну. Канструкцыйна больш простая, чым асець. Звычайна квадратная ў плане зрубная пабудова з імшанымі сценамі, насыпной столлю і шчыльна падагнанымі дзвярамі. У кутку ля ўваходу ў невялікім паглыбленні складалі з камення або збівалі з гліны печ (без дымахода). Снапы ставілі на тонкіх жэрдках (цацках, цапніках, каласніках). Жэрдкі свабодна перамяшчаліся на дзвюх умацаваных на выш. Каля 1 м ад падлогі бэльках. Ё. Часам непасрэдна прымыкала да гумна або будавалася на пэўнай адлегласці ці нават унутры яго. Тады яна не мела страхі. Магла выкарыстоўвацца як лазня. Пашырана на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і часткова Гомельшчыне.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|