 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
“Журавель”2
(“Бусел”,
“Жораў”)
|
Традыцыйны танец. Паходзіць са старажытнаслав. Карагодаў, дзе выканаўцы пераймалі рухі жураўля. Танцоры выстройваліся ланцужком ці парамі і ішлі па крузе, выпісваючы розныя зігзагі, потым выстройваліся касяком, рабілі паклоны з узнятымі і злучанымі наверсе рукамі, што нагадвала рухі жураўля. У асобных варыянтах танца захаваліся элементы гульні і гумару, уласцівыя абраду калядавання; “журавель” танцаваў, імправізаваў, торкаў дзюбай прысутных. “Ж.” выконвалі часта з прыпеўкамі. Напрыклад, у Брэсцкай вобл. Спявалі:
Журавель, журавель
Павадзіўся да бабіных канапель.
А я цябе, журавушка, злаўлю,
Да сама накармлю.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|