|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зюзя
|
Персанаж беларускай міфалогіі, увасабленне холаду. З. ўяўлялі у выглядзе лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе. Паводле павер’яў З. ўзнімаў завіруху, мяцеліцу, выклікаў сцюжу. Калі быў моцны мароз, лічылі, што З. біў доўбняй па дрэвах і бярвенні, якія быццам бы па гэтай прычыне трашчалі. Прымхлівыя людзі верылі, што калі пералічыць імёны ўсіх лысых дзядоў у вёсцы, мароз памякчэе. У размовах з дзецьмі дарослыя часам называюць холад “зюзя”.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|