РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Квашаніна
 
(Дрыгва, Застудзіны, Квашэліна, Халадзец, Юха)
Традыцыйная мясная страва, звычайна са свініны. Свіныя ногі, хвост, часткі галавы (лыч, вушы) чысцяць, мыюць, сякуць на кускі, вараць у падсоленай вадзе. Дадаюць моркву, цыбулю, у наш час таксама перац і ліст. Вараць доўга, каб мяса ўпарылася і адстала ад касцей. Потым яго вымаюць, выбіраюць з яго косці, рэжуць, дадаюць дробна пакрышаны сыры часнок. Раскладваюць па місках, заліваюць працэджаным булёнам (юшкай) і ставяць у халоднае месца, каб застыла. Раней гатавалася К. на вяселле і інш. Святы. Вядома па ўсёй Беларусі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2022. Беларусь, Менск.