|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Крывянка
(Кашанка2,
Крупянка,
Мучанка)
|
Крывяная каўбаса. Робяць К., як колюць кабана і ёсць свежая кроў. Усё мяшаюць, кладуць (наліваюць) у тоўстыя кішкі, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам крупы сыплюць у кроў сырымі. У Пухавіцкім, Жыткавіцкім р-нах у К. дадаюць дробна пасечаныя вантробы. Замест круп у К. часам дадаюць муку (Жабінкаўскі, Бярозаўскі, Жыткавіцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі р-ны). Часам у К. дадаюць драную бульбу. Вядома на Беларусі паўсюдна.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|