РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ліра колавая
 
(Бандура, Кобза, Лера, Рэля, Старэцкая скрыпка)
Народны струнны фрыкцыйны музычны інструмент. Іншыя нар. назвы – лера, рэля, на бел.-укр. Парубежжы таксама кобза, бандура, на Чэрвеньшчыне – старэцкая скрыпка. Мае драўляны рэзанансавы корпус разнастайнай формы (прамавугольнай, авальнай, скрыпічнай, гітарнай), кароткую шыйку з калкамі, 3 – 4-жыльныя або вераўчаныя струны (з іх 1 – 2 сярэднія служаць для выканання мелодыі, 2 крайнія – бурдонныя), ад 4 – 5 да 13 клавішаў. Гук здабываецца трэннем па струнах драўлянага кола, якое прыводзіцца ў рух ручкай; вышыня гуку змяняецца пры дапамозе клавішаў. Гукарад Л. дыятанічны рознага дыяпазону, гучанне манатоннае, жаласлівае, крыху гугнявае. Інструмент з’явіўся на Беларусі на мяжы 16 17 ст. і быў звязаны з побытам лірнікаў. Пад акампанемент Л. яны спявалі пераважна духоўныя вершы, гіст. і павучальна – бытавыя песні, часам жартоўныя, зрэдку выконвалі танцавальныя мелодыі. Выйшла з ужытку Л. ў 1930-40-я г. У наш час удасканаленая Л. выкарыстоўваецца ў нар. аркестрах, ансамблях нар. музыкі і інш.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.