|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мянташка
|
Прылада для вастрэння касы. Рабілі яе з цвёрдай драўніны (дубу, грабу, бярозы) у выглядзе лапатачкі (даўжыня 30 – 32 см, шырыня 6 – 7 см) з насечкамі на яе шырокім канцы. Паверхню з насечкамі намазвалі смалою або змочвалі вадою і потым пасыпалі пяском. З пач. 20 ст. пашыраны М. заводскага вырабу.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|