РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падсядзёлак
 
(Сядзёлка)
Частка вупражы. У больш простым варыянце ўяўляе сабой шырокі скураны пас на лямцавай падкладцы, які замацоўваецца на спіне каня з дапамогай папругі. Паверх П. праз металічныя кольцы ці скобкі, замацаваныя на апорных калодках, прапускаюць церас-сядзёлак (церассядзельнік), які падтрымлівае аглоблі. Нярэдка лямцавую падкладку мацуюць на цвёрдым корпусе па форме спіны жывёлы, да якой яна прылягае. П. выкарыстоўваюць звычайна ў хамутна-аглабельнай запрэжцы. У хамутна-пастронкавай ці шлейнай сістэме вупражы П. нярэдка ўяўляў сабой наспінную дзягу, што мацуецца канцамі да пастронкаў, выконваючы адначасова і функцыі церассядзёлка.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.