РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Куль2
 
(Рагожны мех)
Вялікі мяшок з рагожы для солі, мукі, зерня, агародніны, вугалю і інш. Тэрмін “К.” у значэнні “рагожны мех” вядомы з 17 ст. У 18 – 19 ст. К., як ёмістасць для прадуктаў і інш. Тавараў шырока выкарыстоўваўся пры транспарціроўцы грузаў на рачных суднах і плытах. Рагожныя К. былі таксама важным прадметам экспарту. Ткалі кулявую рагожу адпаведных памераў і гатунку: для мучных, саляных і інш. К. Найбольш пашыраны былі 2 віды віды мучных К.: пяцерыковыя (на 5 пудоў; даўж. 2 аршыны, шырынёй 22 вяршкі) і дзевяцерыковыя (на 9 пудоў; даўж. 3 і шырынёй 1,5 аршына). У 1-й пал. 20 ст. з пашырэннем прамысловага вырабу мяшкоў з пяньковай і баваўнянай тканіны рагожныя К. выйшлі з ужытку.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.