РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аглядзіны
Адзiн са звычаяў давя¬сельнага абраду - сватання. Лакаль¬ныя назвы агледзiны, разглядзiны, умо¬віны, дамовiны. Пасля першых (малых) запоiн, або малой гарэлкi, бацькi нявес¬ты са сваякамi ездзiлi да жанiха, каб агледзець яго гаспадарку i пазнаёмiцца з умовамі, у якiх будзе жыць ix дачка. Для таго, каб у сватоў склалася добрае уражанне пра жанiха, яго бацькi часам iшлi на падман: пазычалi ў суседзяў скацiну, пераварочвалi ўверх дном кадзi (кадушкi) i засыпалi дно жытам, каб зрабiць уражанне, што кадушкi поўныя. Пасля азнаямлення бацькi нявесты вырашалi, цi працягваць “перагаворы” пра шлюб. Калi рашэнне было станоўчым, яны прымалi пачасту¬нак. У час застолля дамаўлялiся пра пасаг, заручыны i iнш. У выпадку адмовы бацькоў выдаць дачку яны вярталi жанiху выдаткi за запоiны. Часам у А. ездзiлi бацькi жанiха са сваякамi, каб пазнаёмiцца а няве¬стай (станам яе здароўя, здатнасцю да работы), давекдацца пра заможнасць яе бацькоў. У некаторых выпадках за А. нявесты бацькі жаніха або ён сам плацілі ёй грошы (“агляднае”).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.