РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Арсенал
 
(Цэйхгауз)
 
Паходжаньне: франц. arsenal, iтал. arse¬nale ад араб. дар ac-сiнаа - майстэрня, цэйхгауз - ням. Zeughaus ад Zeug зброя+Наus дом
Будынак, прызначаны для захавання зброi i боепрыпасаў, часткова для ix вырабу i рамонту. На Беларусi ўзводзiлiся ў гарадах, буйных замках i сядзiбнапалацавых комплексах. Гэта былi вялiкiя драўляныя цi мураваныя 1- або 2-павярховыя будынкi. У ix вылучалiся памяшканнi, дзе захоўвалiся неабходныя для абароны гарматы, ручныя стрэльбы, халодная зброя, запасы пораху, ядраў, куль i г. д. У невялiкiх шляхецкiх сядзiбах функцыi А. выконвалi лямусы, скарбнiцы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.