РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аўлас
Прысвятак у народным ка¬лендары, якi адзначалi з язычнiцкix часоў (свята Вялеса; 11 лютага с. ст.). Царква прымеркавала да яго дэень хрысцiянскага пакутнiка Ула¬са, якi ў народзе лiчыўся апекуном хатняй жывёлы. Таму А. называлi каро¬віным святам, не шануючы якое гаспа¬дар меў небяспеку наклiкаць на сваю жывёлу бяду. Каб цяляты раслi здаровыя, гаспадынi выпякалi на А. аладкi. У некаторых мясцовасцях А. спраўлялi як конскае свята. У гэты дзень коней лепш кармiлi, зyciм не працавалi на ix (але аб'язджалi маладых коней). А. часта супадаў з масленiцай - апошнiм скаромным тыднем перад вялiкiм постам, адкуль i пайшла прыказка “Ha А. бяры каўшом масла”.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.