РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабка2
 
(Агульнiк, Бульбяная каша2, Дзед5, Дранка2, Маўчун, Таркаванка)
Традыцыйная бел. страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мя¬сам з цыбуляю i iнш. спецыямi, перамешваюць, выкладваюць у змазаны тлушчам посуд і запякаюць у гарачым духу. Часам у Б. дадаюць муку, крупы, грыбы і iнш. Гатовую Б. звычайна прыпраўляюць маслам ці салам або падаюць з малаком, смятанай, настоем з бруснiц, журавін, бярозавым сокам. Бы¬а распаўсюджана у пауд.-зах., зах. i цэнтр. раёнах Беларусі. У наш час вядома паўсюдна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.