|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Балалайка
(Балабайка,
Калiнок)
|
Народны струнны шчыпковы музычны iнстpумeнт. Самаробная Б. на Беларусi мае драўляны трохвугольны корпус (“каробку”) розных памераў, ручку (“шыйку”) з ладамi, колькасць якiх вар’iруецца, 3, 4, або 6 металiчных струн. Нар. музыканты пры irpы на Б. ужываюць стpoi “балалаечны” i “гiтapны” (“мiноpны”). Асноўны спосаб гуказдабывання - удар па струнах пальцамi правай pукi або плектрам зверху ўнiз i наадварот. Гучанне даволi слабае, але звонкае. У нар. музычнай практыцы Б. выкарыстоўваюць як iнструмент сольны i ансамблевы. На Б. iграюць «для сябе» i «на людзях» - на вячорках, iгрышчах, танцах, асаблiва там, дзе збiраецца моладзь. Пераважнае месца ў рэпертуары балалаечнiкаў займаюць танцы i прыпеўкi. Верагодна, што Б. запазычана беларусамi ў pycкix не пазней 18 ст. Пра гэта сведчыць яе выява на размалёўцы ў Гродзенскiм францысканскiм касцёле. У этнагр. лiтаратуры ўпамiнаецца з сярэдзiны 19 ст. Асаблiвае пашырэнне набыла ў 1920-30-я г. У наш час сустракаецца на ўсёй Беларусi.
|
Балалайка
|
|
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|