РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абора1
Старадаўняя гаспадарчая пабудова для кароў. На Беларусі ў XVI – пач. XX ст. будавалі з бярвёнаў, брусоў, дыляў “у вянок” і “замётам у шулы”, а таксама з плеценымі з лазовых дубцоў сценамі, накрывалі часцей саломай. У заможных сялянскіх гаспадарках абора – вялікі хлеў. У фальварках аборы ўяўлялі сабой комплексы згрупаваных вакол прамавугольнага ў плане двара 4 – 8 хлявоў (з асобнымі варотамі ў кожным), злучаных адзін з другім у суцэльную забудову. Такі комплекс нярэдка злучаўся варотамі з падворкам, выганам, прыгуменнем. У такіх аборах вылучалі памяшканні для цельных кароў і маладняку, для птушак, маглі ўваходзіць таксама стайні, жылыя і гаспадарчыя будынкі для парабкаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.