Спецыяльны шост для загону рыбы ў сетку. Каб павялiчыць сiлу гуку пры рэзкiм апусканнi боўта ў ваду, на канцы шаста прымацоўвалi конусападобны драўляны або бляшаны наканечнiк з выемкай, часам металiчныя кольца i гайкi на дроце.
Боўт
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.