|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Буда-Кашалёўскія ручнікі
|
Традыцыйныя тканыя ручнiкi, што вырабляюць народныя майстры вёсак Буда-Кашалёускага, Гомельскага, Рэчыцкага p-наў. Вядомы з сярэдзiны 19 ст. Даўж. 130-360 см, шыр. 27 - 31 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны (белька) палатняным перапляценнем. Аздабляюць на канцах узорыстым натыканнем (пераборамi) баваўнянымi ніткамi (горынь, забалач), а таксама белымi кapункaмi, мохрыкaмi, устаўкамi i нашыўкамi з чырво¬нага паркалю. У арнаментыцы пераважаюць геаметрычныя ўзоры (ромбы, зоркi-пальметкi, крыжыкi, вузкiя паскi). Сустракаюцца i ручнiкi, вышытыя зааморфнымi матывамi. Арнамент раўнамерна-шчыльны, без кампазiцыйных акцэнтаў, кампануецца ў клетачках, утвораных прама цi коса размешчанымi палосамi. Пераважаюць чорны, чырвоны або чорна-чырвоны колеры. Пераход узорыстай часткi канцоў да гладкага белага цэнтра досыць рэзкi. Уласцiвыя iм узорыстасць, графiчна-выразны арнамент складанага малюнку назiраюцца i ў афармленнi нар. адзення, розных вiдаў мастацкiх ткaнiн гэтай этнагр. зоны.
|
Ручнік
|
Вёска Грабаўка Гомельскага раёна. 1890-я гг.
|
|
|
Ручнік
|
Пасёлак Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна. 1930-я гг.
|
|
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|