|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бужане
|
Назва групы ўcxоднix славян, якiя ў 6-9 ст. насялялі басейн Зах. Буга. Іx паўд. суседзямi былi валыняне, зах.- мазаўшане. Жылi асела, займалiся земляробствам, бортнiцтвам, рамёствамi. Упамiнаюцца ў “Аповесцi мiнулых гадоў”. На думку славац¬кага гicтopыкa П. Шафарыка, у 5 ст. да н. э. яны называлiся будзiнамi, у першыя вякi н. э. - сербамi (беласербамi). Паводле звестак географа Баварскага (канец 9 ст.), Б. мелi 231 горад (замак). На думку некаторых даследчыкаў, Б. i валыняне раней называлiся дулебамi. З 10 ст. ў складзе Кieўскай Pyci. З 12 ст. жыхароў зямель Пабужжа называлі па галоўных гарадах княстваў: берасцейцы, драгiчынцы і iнш. З 13 ст. пашырылася новая назва гэтых зямель - Падляшша. У лiтаратуры 19 ст. Б. часта атаясамлiваюць з валынянамi, палешукамi.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|