РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хрыстос прызямліўся ў Гародні
 
Евангелле ад Іуды
Слова двух сведкаў
Раздзел І. Падзенне агнявога змія
Слова двух сведкаў
Раздзел II. Голад, і пошасць, і мор
Раздзел ІІІ. Суд
Раздзел ІV. «Ліцадзеі, скамарошкі, блазны несамавітыя...»
Раздзел VI
Раздзел VII
Раздзел VIII
Раздзел IX
Раздзел X
Раздзел XI
Раздзел XII
Раздзел XIII
Раздзел XIV
Раздзел XV
Раздзел XVI
Раздзел XVII
Раздзел XVIII
Раздзел XIX
Раздзел XX
Раздзел XXI
Раздзел XXII
Раздзел XXIII
Раздзел XXIV
Раздзел XXV
Раздзел XXVI
Раздзел XXVII
Раздзел XXVIII
Раздзел XXIX
Раздзел XXX
Раздзел XXXI
Раздзел XXXII
Раздзел XXXIII
Раздзел XXXIV
Раздзел XXXV
Раздзел XXXVI
Раздзел XXXVII
Раздзел XXXVIII
Раздзел XXXIX
Раздзел XL
Раздзел XLI
Раздзел XLII
Раздзел XLIII
Раздзел XLIV
Раздзел XLV
Раздзел XLVI
Раздзел XLVII
Раздзел XLVIII
Раздзел XLIX
Раздзел L
Раздзел LI
Раздзел LII
Раздзел LIII
Раздзел LIV
Раздзел LV
Раздзел LVI
Раздзел LVII
Раздзел LVIII
Раздзел LIX
Раздзел LX
Раздзел LXI
Раздзел LXII і апошні
СЛОВА ДВУХ СВЕДКАЎ
...і на пачатку панавання таго Жыкгімонта Першога быў нейкій... который з лёгкості якой умысліў або рачэй з роспачы імя із зверхность Хрыста господа собе прыпісаў і прівлашчаў.
«Кроніка Белай Русі...» каноніка
жмойскага Мацея Стрыкоўскага
 
        Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай - яе ж ніхто не праміне, - ведаючы, што за крэсам не сустрэнемся зноў, бо веры мы рознай, а магчыма, і за крэсам ляжыць "можа быць" ці ўвогуле "нішто", вырашылі мы, адзін пісьменны, а другі памятлівы, распавясці вам, людзі, аб Юрасю Братчыку, якога царква назвала "лжэ-Хрыстом".
        Ілжа і мана! Многіх яны так білі каменнямі, а потым кананізавалі. Гэтага - наўрад. Абылгалі і забылі пісьменныя, абылгалі багатыя, абылгалі кніжнікі прадажныя імя яго. І запісалі аб ім толькі Мацей Стрыкоўскі, ды Квангін Алесь-летапісец, ды Варлам Аршанскі, ды Збароўская пісцовая кніга, ды Андронік, Лагафіл па прозвішчы, з Буйнічаў Магілёўскіх.
        Але першыя два, кнігі свае ратуючы, дзеля страху іудзейска, аб Гародні нібы і не помняць; рабунак Цудатворнай з Вільні ў Частагоў адносяць; злодзеем адным яго робяць, жартам шалберскім1 усё паказваюць, гішторыяй круцельскай. А астатнія, калі і гавораць аб бунце і вялікай гародзенскай разні, то, ведаючы мала, радкамі двума, ад адной літары чырвонай да другой: "Хрыстос той рачоны горад узяў і людзей пабіў, але потым..." І, яшчэ словы два сказаўшы, гавораць потым, як карова ў ратмана2 на лёдзе нагу зламала і што сена дужа ў гэтым годзе дарагое было. Патрэбнае хіба свінням непатрэбным сена?!
        Як збіраюцца прылічваць кагосьці да ліку святых - спамінаюць, ці стварыў ён да скону хаця бы два цуды. І "адвакат д’ябла"3 тыя цуды пытае сумненнем, спрабуе давесці, што былі гэта не цуды, а якіясь чары і гуслі і блуд лотраўскі4, і доказаў патрабуе, што дзівы гэтыя былі.
        У яго, у Юрася Братчыка, цудаў было больш. І галоўнае цуда - мёртвыя ўсталі, калі прыйшоў ён.
        І таму аблудам гэтым, чарнакніжнікам, давялося б вырашаць і выракаць пытанне аб другім прышэсці сына Божага на зямлю, а гэта цяжэй, чым кілка там дурняў у святыя запісаць.
        Маўчаць яны. Маўчаць і кнігачэі. Хто ведае - той сказаць не можа ці не хоча. Хто можа сказаць - той не ведае.
        А мы можам. Мы ведаем. Мы хадзілі з ім. І старыя мы ўжо. Няма чаго нам, як кату ля гарачага сала, хадзіць. І сала нам непатрэбнае, і лазіна нястрашная. Дый раней мы пісалі. Толькі тое рукапісанне знікла, пакралі яго.
        І мы б з адвакатам д’ябла згодныя былі. Не было цудаў. І былі цуды. І не быў ён Бог, а быў чалавек. Але для нас, чалавекаў, нават для тых, што ведалі яго, быў ён - Бог.
        І замыслілі мы пакінуць праўду. Можа, яна дойдзе, калі пачнуць кананізаваць не ў святыя, а ў Людзі. То й хай будзе праўда.
        Аман!

Крыніца: http://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Chrystos_pryziamliusia_u_Harodni.html
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.