РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Брыль
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ніжнія Байдуны
Гісторыя
Мой падрыхтоўчы клас
Чаму ж ён не сокал?.
На саламянай эстрадзе
Ці быў, ці бачыў…
«Я галодзен!»
І ён, і яго
Пралля і вартаўнік
Песня
Маёр Асмалоўскі
«Варона ела грамузду»
Молька
Чыркун і кураўка
«Няма чаго пакрываць!..»
Грэх ці не грэх
Мужчынская гаворка
Жывое слова
Найбліжэйшы зверху
ГІСТОРЫЯ
Гісторыя
        
        Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі часта і амаль заўсёды з хваляваннем. Яно бывае то большае, то меншае, але ж у нечым кожны раз адно, сваё на ўсё жыццё.
        Аўтамашыны пакуль што не адчуваюць на паваротках ніякай узрушанасці, а коні калісьці, чуючы дом, таксама як і людзі, хваляваліся.
        Гнеды ў старога Качкі быў сляпы, з гасцінца яго трэба было паварочваць ляйчынай. А гаспадар і сам не бачыў на правае. Пра іх з канём гаварылі: «адно на двух». Цяжэй сказаць, як там яны дзялілі сваё хваляванне.
        Зрэшты, у тую ноч, калі на свеце гула і падвывала белая завірушная цемра, Захар Іванавіч Качко (так ён любіў называцца) вяртаўся з карчмы пехатою. Доўга ішоў з мястэчка, нялёгка, з блытаннем ног і адпаведным унутраным маналогам. Урэшце сяк-так набрыў на слуп каля павароткі і, шчасліва абняўшы яго, прытуліўшыся да сцюдзёнай драўніны аброслай шчакой, ціха, пяшчотна спытаўся:
        – Чы тутэй весь Дольнэ Байдуны?
        Спытаўся на мове тады афіцыйнай, бо гэта – з краіны майго маленства, з палавіны дваццатых, заходнебеларускіх гадоў.
        Колькі часу мінула, а згадваеш тое пытанне амаль кожны раз, калі маўклівы слуп на паваротцы набліжаецца да цябе, калі на яго адзіным, выцягнутым драўляным рукаве зноў праяўляецца надпіс – імя нашай вёскі, ужо даўно па-свойму, як у загалоўку.
        Адзін з маіх сяброў, вядомы крытык з братняй рэспублікі, з якім мы сустракаемся даволі рэдка і з прыемнасцю, неяк раіў мне, мякка, але настойліва, напісаць «два-тры апавяданні на гістарычную тэму». Яго аўтарытэтная настойлівасць падказвала падазрэнне, што апавяданні тыя патрэбны не столькі нашай літаратуры, як мне самому, – для разрадкі, ці што, каб трохі адцягнуць мяне ад залішне аголенай лірыкі. Ды я тады толькі смяяўся, не падазраючы, што і такое можа калі-небудзь здарыцца.
        «На гістарычную тэму…» Тое, што я хачу цяпер гаварыць, таксама ўжо гісторыя. Паўстагоддзя ад завірухі ў цёмную ноч, горны хрыбет вайны, які пралёг паміж тым часам і сённяшнім днём, круты пераход ад вузкай цераспалосіцы ў індустрыяльны сацыялізм…
        Ды лепш, відаць, проста пачаць, без усякай уступнай тэорыі. З таго, што часта і весела ўспамінаецца, што добра бачыцца – адно здалёк, другое зблізку.

Крыніца: http://libatriam.net/read/850783/0/
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.