|
|
ПАКАЗАЛЬНIК IМЁНАЎ ДА КНIГI POST SCRIPTUM
|
|
|
 | ПАКАЗАЛЬНIК IМЁНАЎ ДА КНIГI POST SCRIPTUM |  | Адысон (Addison) Джозэф (1672-1719) — ангельскi лiтаратар, вучоны, журналiст i палiтычны дзеяч. Арыстоцель (384-322 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф i вучоны. Бэкан (Bacon) Фрэнсiс (1561-1626) — ангельскi фiлосаф. Вавенарг (Vauvenargues) Люк дэ Клап’е дэ (1715-1747) — французскi фiлосаф, прадстаўнiк эпохi Асветы. Вальтэр (Voltaire) (сапраўднае iмя Франсуа Мары Аруэ [Arouet]) (1694-1778) — французскi фiлосаф, пiсьменнiк, гiсторык, прадстаўнiк эпохi Асветы. Ван Гог (van Gogh) Вiнцэнт (1853-1890) — галандскi мастак. Вегецый (Vegetius) Флавiй Рэнат (4-5 стагоддзi н. э.) — рымскi гiсторык. Галiяф (Goщljat) — у Старым Запавеце асiлак, якога забiў у двубоi Давiд. Гераклiт з Эфаса (544/540/535-483/480/475 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф. Давiд (Daшvid — магчыма, "любiмы") — бiблейны герой, якi забiў Галiяфа. Дыяген Сiнопскi (каля 400 — каля 327 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф-кiнiк. Дэманакт (1-2 стагоддзi н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф. Захер-Мазох (Sacher-Masoch) Леапольд фон (1836-1895) — аўстрыйскi пiсьменнiк. Кадук — мiфалагiчны герой беларускiх паданняў. Камю (Camus) Альбэр (1913-1960) — французскi фiлосаф, публiцыст, пiсьменнiк, драматург. Канфуцый (Кун-цзы) (каля 551-479 да н. э.) — старажытнакiтайскi мысляр. Квiнтылiян (Quintilianus) (каля 35 — каля 96 н. э.) — рымскi красамоўца. Клаўдыян (Claudianus) (каля 375 — пасля 404 н. э.) — рымскi паэт. Крышнамурцi Джыду (нарадзiўся ў 1895 або ў 1897 — 1986) — iндыйскi фiлосаф i паэт. Леанарда да Вiнчы (Leonardo da Vinci) (1452-1519) — iтальянскi мастак, скульптар, iнжынер, архiтэктар, вучоны, мысляр. Людовiк XIV (1638-1715) — французскi кароль з 1643 года. Ягонае праўленне — апагей абсалютызму. Лабруер (La Bruyere) Жан дэ (1645-1696) — французскi пiсьменнiк. Ларошфуко (La Rochefoucauld) Франсуа дэ (1613-1680) — французскi пiсьменнiк-маралiст. Латрэамон (LautrОamont) (сапраўднае iмя Ізiдор Дзюкас (Ducasse)) (1846-1870) — французскi паэт. Нiцшэ (Nictzsche) Фрыдрых (1844-1890) — нямецкi мысляр. Нэсi — мiфiчная iстота, падобная да дыназаўра, якая нiбыта жыла ў Лахнескiм возеры ў Англii. Платон (427-347 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф i пiсьменнiк. Вучань Сакрата. Расiн (Racine) Жан (1639-1699) — французскi драматург, прадстаўнiк класiцызму. Рафаэль Санцi (Raffaello Santi) (1483-1520) — iтальянскi мастак i архiтэктар. Савiнiа (Savinio) Альберта (1891-1952) — iтальянскi мысляр, кампазiтар, мастак i пiсьменнiк. Сад (Sade) Данасьен-Альфонс-Франсуа дэ (1740-1814) — французскi пiсьменнiк. Сакрат (470/469-399 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф. Скаварада Грыгорый Савiч (1722-1794) — украiнскi фiлосаф, паэт, педагог. Тора (Thoreau) Генры Дэвiд (1817-1862) — амерыканскi пiсьменнiк i фiлосаф. Фукс Эдуард (1870-1940) — нямецкi вучоны, пiсьменнiк i палiтычны дзеяч. Фулер (Fuller) Томас (1654-1734) — ангельскi мысляр. Хрыстос Ісус — богачалавек у хрысцiянскай мiфалогii. Чорны чалавек — герой аднайменнай паэмы расейскага паэта Сяргея Ясенiна (1895-1925). Шамфор (Chamtort) Нiколас-Себасцьен (1741-1794) — французскi пiсьменнiк. Шапенгаўэр (Schopenhauer) Артур (1788-1860) — нямецкi фiлосаф-песiмiст. Эзоп (VI стагоддзе да н. э.) — паўлегендарны старажытнагрэцкi байкапiсец. Эклезiяст (грэцкае ekklёsiasteos, пераклад са старажытнагабрэйскага gёhIleth — той, хто прапаведуе ў сходзе) — адна з найбольш познiх кнiжак Бiблii (IV цi III стагоддзе да нашай эры), помнiк афарыстычнай лiтаратуры. Эпiхарм (другая палова VI — першая палова V стагоддзяў да н. э.) — старажытнагрэцкi драматург i фiлосаф-пiфагарэец. Эрот (Эрас) — у грэцкай мiфалогii бог любовi i кахання, яму адпаведны рымскi Амур (Купiдон). Юда — у хрысцiянскай мiфалогii вучань Хрыста, здраднiк.
|
|