Ох, каб мне той смык, Каб на сэрцах граў, – З радасьцяй бы зьнік, Абы голас даў!.. Франьцішак Багушэвіч |
|
Сузор’е кніг у лютым
Люты – самы “кніжны” месяц года. 9-13 лютага ў выставачным комплексе Белэкспа
прайшла традыцыйная Мінская міжнародная выстава-кірмаш, за нумарам ХVIII. Каля рознакаляровых стэндаў 120 удзельнікаў выставы сабраліся наведвальнікі самага рознага ўзросту і літаратурных густаў. Галоўны госць выставы — Германія — прадставіла максімальна адкрыты стэнд з
трох частак: стэнд Пасольства Германіі, інстытута Гётэ, франкфуртскага кірмашу. Асобнае месца займалі кнігі, перакладзеныя на рускую або беларускую мову. Можна было пагартаць “самыя прыгожыя нямецкія кнігі”, даведацца пра навучанне ў Германіі і курсы нямецкай мовы ў Беларусі.
Стэнд Германіі.
Беларускія кнігі былі прадстаўлены на некалькіх стэндах. Прыватныя выдаўцы
ўпершыню аб’ядналіся на адной выставачнай прасторы, дзе можна было набыць кнігі, часопісы, атрымаць аўтографы, пазнаёміцца з вядомымі пісьменнікамі і перакладчыкамі замежных дзіцячых кніг. Паэты-класікі не толькі з задавальненнем падпісвалі кнігі, але і самі абменьваліся
зборнікамі і пажаданнямі — Анатоль Вярцінскі і Алесь Разанаў.
Анатоль Вярцінскі.
Анатоль Вярцінскі.
Адзнакi:
0/0
Водгукі(0)
|