 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Першыя Мілашоўска-Мілашаўскія чытаньні
Паэтычны тэатар "Арт.С" прадстаўляе Першыя Мілашоўска-Мілашаўскія чытаньні.
Калі трошкі пастарацца і шчыра ўнікнуць у сутнасьць падзеяў і зьяў, то высьветліцца: усе дарогі вядуць ня ў Рым, а ў Беларусь! Чарговае сьведчаньне гэтаму - гісторыя сям'і нобэлеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша. Пад яго зоркай мінае ў Эўропе гэты год. А пісьменьніца-казачніца Алена Масла, ураджэнка вёскі Мілашова, прапануе гледачам паэтычнага тэатра "Арт.С" разблытаць клубок таямніц, каб даведацца пра беларускія карані Чэслава Мілаша.
У вечарыне бяруць удзел: Адам Мальдзіс, Сяргей Панізьнік, Міхась Скобла, Людміла Рублеўская, Натальля Бучынская, Марына Весялуха, Аксана Спрынчан.
Сьпяваюць і граюць: Яраш Малішэўскі, Алена і Юля Хахелі.
Аздабляюць вечарыну малюнкі і вершы вучняў Мілашоўскай школы.
Пад зоркай Мілаша зьбірае выступоўцаў і гледачоў Алена Масла.
Казачна-паэтычны настрой вечарыне гарантаваны!
Прыходзьце - не пашкадуеце!
15 лістапада а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12а).
http://art-s.by/
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|