 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
17.11.2009
5 сьнежня ў Тэатры Рускага Рамансу пройдзе вечарына “Выявы-2009: Дыялог зорак”
|
5 сьнежня (субота) у Тэатры Рускага Рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца штогадовы літаратурна-мастацкі праэкт “Выявы-2009” – спалучэньне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.
Вас чакае “дыялог зорак”:
Людміла Рублеўская і Вэраніка Шніп, Віктар Жыбуль і Джэці, Уладзімер Арлоў і Андрэй Хадановіч, Анатоль Івашчанка і Ўсевалад Сьцебурака, Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч, барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч.
А таксама: Ганна Федарук, Юры Несьцярэнка, Ірына Агеева, прэзентацыя творчасьці мастака Аляксея Раўскага і дэма-фільма Джонатана Дрыскола.
Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак кнігу коміксаў “Блакітны Сьвін і яму падобныя”.
Пачатак у 18.00. Кошт квітка 7000 бел. руб.
Каардынатары праэкта: Юлія Новік і Віка Трэнас. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529 5607793, +37529 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.
http://vika-trenas.livejournal.com/
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|