 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
ПЕРШАЯ СУСТРЭЧА ЛІТА.БЕЛАРУСЬ:
ЗЬМIЦЕР ВАЙЦЮШКЕВIЧ
2 лістапада (аўторак) у майстэрні Дзяніса Кандрацьева (прасп. Незалежнасьці (былы Скарыны), д.43, кв.82 - уваход са двара, з праспэкта ў арку і налева) адбудзецца сустрэча са Зьмiцерам Вайцюшкевiчам, чалавекам, які кожнай прасьпяванай нотай даказвае, што паняцьце “фармат” прыдумалі ідыёты для яшчэ большых ідыётаў.
Пачатак у 18.00.
Паспрабуйце без патрэбы не спазьняцца, непрыстойна прыходзіць пазьней запрошанага госьця. Нашым старым сябром дарэчы нагадаць, а нашым новым сябром неабходна паведаміць пра тое, што на нашых сустрэчах мы працуем з раздрукаванымі тэкстамі (ня меней за 10 асобнікаў), таму калі Вы разьлічваеце на ўвагу Зьмiцера да Вашых вершаў (прозы), то паспрабуйце падыйсьці да прынтара...
Навекі Ваш
Георгій Барташ,
8-0296-52-11-34
ФЭСТ АДНАГО ВЕРША
Аб’яднаньне “Літа.Беларусь” аб’яўляе конкурс: фэст аднаго верша (вершы, прысьвечаныя Калядам, Новаму Году, ці проста зь зімовай атрыбутыкай).Фінальны вечар, прыкладна, адбудзецца ў канцы сьнежня 2010-ага, ці ў першы тыдзень студзеня 2011 года ў Менску.
Для ўдзелу ў фэсьце Вы павінны па адрасе gggbbb2007@gmail.com ці dorefa@yandex.ru даслаць (з пазнакай “Фэст”) ліст, які павінен зьмяшчаць:
1) верш, прысьвечаны Калядам, Новаму Году, ці проста зь зімовай атрыбутыкай, на любой мове, падуладнай членам журы;
2) псэўданім, пад якім Ваш верш будзе прадстаўлены журы;
3) пазначыць наступныя дадзеныя, якія членам журы вядомыя ня будуць да фінальнага вечара: а) імя, прозьвішча; б) горад, краіна; в) нумар тэлефона хатняга, тэлефона мабільнага.
Членамі журы, на сёньняшні дзень, пагадзіліся быць:
1) Адам Глёбус, лiтаратар;
2) Андрэй Хадановiч, лiтаратар, Беларускi ПЭН-клуб;
3) Вiктар Шнiп, “Мастацкая лiтаратура”;
4) Зьміцер Строцаў, літаратар;
5) Людміла Рублеўская, “Савецкая Беларусь”, “Лiтаратурны квартал”;
6) Натальля Капа, “Нёман”;
7) Натальля Кучмель, лiтаратар;
8) Сяргей Пукст, паэт, музыка;
9) Юры Боцікаў, “Нёман”.
Навекі Ваш
Георгій Барташ, “Літа.Беларусь”
http://vika-trenas.livejournal.com/
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|