 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
Конкурс-прэзентацыя кнігі казак Алены Масла
“Першая прыгажуня”
Паэтычны тэатар “Арт.С” прадстаўляе конкурс-прэзентацыю кнігі казак Алены Масла “Першая прыгажуня”. На Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі 2010” “Першая Прыгажуня” ўзяла першае мейсца, а ілюстратар Тамара Шэлест прызнана лепшым ілюстратарам года.
За тытул Першай Прыгажуні будуць змагацца:
№1 – Тацьцяна Барысевіч
№2 – Натальля Бучынская
№3 – Паліна Вілава
№4 – Ганна Зубава
№5 – Анастасія Радзікевіч
№6 – Марына Сонец
№7 – Аксана Спрынчан
№8 – Лера Яшчук
(арганізатары зьвяртаюць увагу: нумарацыя ўдзельніц праведзена паводле альфабэты!)
Экспэртамі па жаночай красе выступяць: Анатоль Бутэвіч, Яраш Малішэўскі, Юрась Нераток, Віктар Шніп.
Падчас прэзентацыі рэжысёры Зьміцер Сергейчук і Марына Федарэнка правядуць абрад віншаваньня маладой сямейнай пары паводле беларускай народнай традыцыі (маладыя – не падстаўныя, сапраўдныя, толькі “сьпечаныя” – красуня Вольга і шляхетны Віталь).
На конкурсе-прэзентацыі таксама адбудуцца:
– Раздача пігулак ахвотным сашчуплець і ахвотным патлусьцець!
– Розыгрыш ЗАЛАТОГА ГАРБУЗА ды іншых прызоў з казачнай МАСЛАБОЙКІ!
– Візаж ад Натальлі Мітраховіч (мадэль – Віка Трэнас)
Зьбіраемся 12 лістапада 2010 а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход без квіткоў!
http://art-s.by/
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|