 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
МАСЬЛЕНІЦА
Імпрэза ня з бойкай, а з маслабойкай
Паэтычны тэатар "Арт.С" прадстаўляе імянную вечарыну казачніцы Алены Масла.
Напярэдадні сапраўднай Масьленіцы зьбіраемся разам і грунтоўна рыхтуемся да провадаў зімы!
З блінамі прыходзяць і бліны пякуць проста ў залі тэатра:
– Ірына Клімковіч, знаўца беларускіх традыцый;
– клапатлівы бацька і вядомы паэт Віктар Шніп разам з сынам Максімам;
Давядуць, што першы блін – не заўжды комам, дэбютанткі тэатра Наталя Беніцэвіч, Марына Весялуха, Алена Мальчэўская, Алена Хахель;
Майстар-кляс па выпечцы бліноў, замешаных на вершах і музыцы, дасьць сямейная пара Малішэўскіх-Спрынчан; Сэнс выслоўя "да цешчы на бліны" раскрые прысутным маладая цешча з Барысава Людміла Захарэвіч; Наталя Бучынская з авечкай Адэляй напякуць бліноў з замесам гламуру і экстравагантнасьці; Юрась Нераток першым з прысутных зможа пакаштаваць сьпечаных блінцоў і прасьпяваць песьню пад гітару, вясёлкавыя бліны ад Анастасіі Радзікевіч.
Таксама адбудзецца міні-прэзентацыя кнігі Алены Масла "Як пані Чаротная на госьці ў Палангу бегала". Журавінавым кісялём – улюбёным напоем жабак з новай кнігі – змогуць пачаставацца ўсе ахвотныя!
Зьбіраемся 25 лютага 2011 а 18.00 у бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя мэтро "Парк Чалюскінцаў"). Уваход без квіткоў!
http://art-s.by/
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|