 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзе ты, любая настаўніца? Зьнікла зь першых дзён вайны. Парастуць – мо гэтак станецца – Успамінаў дзірваны. Між людзей зь цяжкою стратаю Твой шукаю лёгкі сьлед. Можа ты жыцьцём узьнятая, Пазнаеш інакшы сьвет? I за думкай думка гоніцца. Дзесьці сьвеціцца маяк... Раптам бачу – ў кінахроніцы Ты, каханая мая! Ў залю цёмную з экрану ты Пазіраеш на мяне... Болем радасьці закрануты, Насустрэч іду вясьне. I, праменьнямі аквечаны, Чую моцны ўзьвей цяпла... Ты ў далёкі кут Нямеччыны Дзіўным прывідам прыйшла.
1943
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|