 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як матуля, пяшчотай мяне атулі I сагрэй прамяністым паглядам. Мне ўжо мроіцца: роем лятуць матылі, – А ня сьнег – над аквечаным садам. Гэта-ж тая вясна, у якой дзяцюком Я сьпяваў залатую заранку. Ах, завея мяце белы цьвет за вакном. Апусьці, дарагая, фіранку. Гэтак лепш. Гэтак будзе куды спакайней... Маладосьць зацяпліцца... паўстане. Я пачую ў запеве зімовых завей Нашу чыстую споведзь каханьня.
1949
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|