 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Так, даўней па вёсках гора пекалі I жылі на горкай лебядзе. Ведзьмакамі сьвет муціўся некалі, Іх клялі ў накліканай бядзе. I падзіў, і ўрок, і сны трывожныя... На жніве змагаліся з тым злом: Абжыналі жыта прыдарожнае Ды вязалі жычкаю залом. Чараўнік імчаўся зданяй шпаркаю, А за ім грымелі пяруны. Ён насланьне гнаў над гаспадаркаю, Падымаў нябожчыка з труны. Расьсяваў наўкол насеньне кепскае, Каб яно бур'янам парасло; Каб стагнала цяжка глуш палеская, Дзе стаіць самотнае сяло. Зло ішло... Карова забадалася I давала мала малака: У бядзе ізноў віна складалася На таго старога ведзьмака. Замаўлялі штосьці над карэньнямі, I цадзілку мялі ў саганох, Кіпяцілі зь зельлем белапенную, Каб нячысьцік скурчыўся і ссох. На яго ступалі зь песьнятворамі, З конаўкай нашэптанай вады, Уначы мярцьвілі загаворамі – Ў сілу слова верылі дзяды.
1945
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|