 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выразаеш сэрца на агаве I гаворыш любай пра пачуцьці... Ты разьбою памятку паставіў, Як разбой эротыка ў закуцьці. Ты красу зялёную параніў Беднай жыцьцярадаснай расьліне. I стаіць яна ў набожным стане, Чуе ў садзе музыку Расьсіні. I свае мясістыя далоні Разьвінае, молячыся сонцу. Вось любоў у залатым палоне, А твая палошчацца ў палонцы! Лёгкадумнасьць. У руцэ сьцізорык. Сок густы і сьмяга маладая... Колькі розных літараў і зорак З-пад ляза на зеліва спадае! Калі маеш сэрца, дык навошта Выразаеш сэрца на агаве? Усёроўна гэтым дзікім коштам Не заслужыш прыязьні і славы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|