 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калаўротак бурчыць сваю песьню пасівелых, далёкіх нам дзён. З пральлі пальцамі сьпевам ён песьціць залацісты на прасьніцы лён. Навіваецца нітка на шпулю із пад рук уцякаючы ў міг. Зь яе белыя будуць кашулі, будзе тонкі, узорны ручнік. Ды палотнаў сьцягі сьнегавыя забялеюць на сонцы вясною, зелень сьвежую цьвет як пакрые і чаромуху ў вэлюм прыстрое. Калі воблакам рожава-белым ахінецца сад цьвету імглой, а дзяўчына затужыць нясьмела аб каханьні расьцьвіўшай вясной. Сьнежна белыя будуць кашулі, ды бялей за чаромухі бель, за галоўку старое бабулі і як яснага сонца пасьцель. – Як полаз, як колас, як волас, ты, унучанька, нітку прадзеш... Вечарасі накш мы пралі колісь пры лучыне, на верацяне... Так бабулька хаця дакарае, але радасьдь у твары гарыць, бо ўнучкіна нітка такая, што танчэйшай ня можа і быць. Залаціцца кудзеля на прасьніцы, гарыць сонца ў касе залатой. Пра палотны, пра долю, пра шчасьце плывуць думкі за ніткай даўгой.
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|