 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ужо сонца за морам ў пасьцельку лягло і птушка заснула прыкрыўшысь крылом: у норцы прыціхла ля мышанькі мыш – чаму ты сыночку так доўга ня сьпіш? Ці у ручкі малыя табе халадно? Ці ножанькі зьмёрзьлі пад тонкім радном? Вось месяц заглянуў на нашу пасьцель, і вугальчык зоркі на ніз паляцеў! Ня будзе ўжо болей начамі сьвяціць – пагас недзе сумна над рэчкай ў трысьці. Заплюшч свае вочкі – з-пад небных старон зьляціць матылёчкам табе ціхі сон!.. А я табе песьню ціхонька сьпяю пад думкі, што голаў ўскружылі тваю... – Хачу я, матулька, вялікі расьці, Малочнаю Сьцежкай манлівай ісьці! Хачу неба з шэрай зямлёю злучыць, Мядзьведзіцу з зораў у Воз запрагчы, акелзаць на небе разгонены гром і сеяць на стрэхі празь Сітца дабро! Маланкай, як пуга, як войстры бізун, гнаць хмары, што воўкам над вёскай паўзуць, вісяць па-над намі, як сьлёзы, як зло, закрыўшы для сонца дарогу ў сяло! Каб сівер у хаты крывыя ня дзьмуў – сам ветравы лейцы я ў рукі вазьму; расплаўлю на’т сэрцам на Нёмане лёд, я шчасьцем сагрэю свой любы народ! Адвечныя сьлёзы братоў я зьбяру, дзірванную розумам долю згару... Усе нашы раны зьлічу ў рызманох і крыкну, што нават зьлітуецца Бог! Сын крозіць, ён целам дзяцінны, малы, а духам – як тыя пад небам арлы! За вокнамі вецер б’е ў бубен-страху, шапоча малітвы матуля ў страху. А сэрца б’е сілай пад тонкім радном, праз вокны-ж шлях сіні, шлях ясны відно...
1937
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|