Над празорай крыніцай на палі, на лугі, ой, ня шлі, маладзіца, сваіх песьняў тугі. Яны стогнуць так глуха... Сум зьвіў сэрца, як вуж... Ці ліхая сьвякруха, ці няветлівы муж? А мо ён ды ня любы, А мо гэта ня той, што салодка галубіць у буйны цьветабой? Знаю – доля ня гладзіць!.. Ўсё ж тужыць перастань, як юргіню ў прысадзе, зломіць сівер твой стан. Быццам колас падцяты, бадылёк на вятры, куст сарванае мяты – адцьвіцеш без пары. Сініх сьлёзаў, што ўпалі, шчокаў макавы цьвет ўжо ня вылавіш з хваляў, бо вада адплыве... Над празорай крыніцай не спускай жа касы, не губляй, маладзіца, беларускай красы.
1939
|
|