 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На выстаўцы мастака Кандзінскага
|
Яскравых колераў гульня! Якія дзіўныя адценьні! Якая ў тонах глыбіня! Агні ў далёкім мігаценьні. Стракатасьць зыркай пекнаты, Размаляваная алеем. Здаецца, творым – я і ты, Мазкамі сьмелымі шалеем. Відаць, мастак чаруе нас, Хвалюе хварбаў спалучэньне. Яму гатовы мы ці раз Прызнаць сьвятое прызначэньне. Жыве, дрыжыць на палатне Душа трывожная эстэта. I галавой глядач матне I тут пакліча самамэта: Чуцьцём мастацкім зразумець, Што і на хварбе грае ліра. Дай Божа, золата і медзь Разгледзець вокам ювэліра.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|